О создании Координационного совета по делам национальных меньшинств при Кабинете Министров Республики Беларусь

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь №29 от 18.01.1995г.
О создании Координационного совета по делам национальных меньшинств при Кабинете Министров Республики Беларусь

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


                АБ СТВАРЭННI КААРДЫНАЦЫЙНАГА САВЕТА
               ПА СПРАВАХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАНСЦЕЙ ПРЫ
               КАБIНЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ПАСТАНОВА
               Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
                    ад 18 студзеня 1995 г. N 29

===

         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики Беларусь  от 2 декабря 1997  г. N 1587 (Собрание
         декретов,  указов Президента  и постановлений Правительства
         Республики Беларусь, 1997 г., N 34, ст.1078)

   

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Кабинета Министров  Республики Беларусь от
         4 сентября  1996 г.  N 584  (Собрание  указов Президента  и
         постановлений   Кабинета  Министров   Республики  Беларусь,
         1996 г., N 25, ст.664)]


     У мэтах каардынацыi дзейнасцi мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных
органаў   кiравання   па   ўдасканаленню   ў   рэспублiцы  работы  з
нацыянальнымi  меншасцямi  Кабiнет  Мiнiстраў  Рэспублiкi   Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Стварыць  Каардынацыйны  савет   па   справах   нацыянальных
меншасцей пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     2. Зацвердзiць:
     Палажэнне аб  Каардынацыйным  савеце  па  справах  нацыянальных
меншасцей    пры    Кабiнеце     Мiнiстраў    Рэспублiкi    Беларусь
(прыкладаецца).
         ___________________________________________________________
         Пункт 2 - с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
         Министров от 4 сентября 1996 г. N 584

            2. Зацвердзiць:
            Палажэнне   аб   Каардынацыйным    савеце   па   справах
         нацыянальных  меншасцей пры  Кабiнеце Мiнiстраў  Рэспублiкi
         Беларусь (прыкладаецца);
            склад  Каардынацыйнага  савета  па  справах нацыянальных
         меншасцей пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь згодна
         з дадаткам.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                           М.Чыгiрь


                                   ЗАЦВЕРДЖАНА
                                   пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                   Рэспублiкi Беларусь
                                   ад 18 студзеня 1995 г. N 29

                             ПАЛАЖЭННЕ
                аб Каардынацыйным савеце па справах
                нацыянальных меншасцей пры Кабiнеце
                   Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

     1. Галоўнымi  задачамi  Каардынацыйнага   савета   па   справах
нацыянальных  меншасцей  пры  Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
(надалей - савет) з'яўляецца каардынацыя дзейнасцi  мiнiстэрстваў  i
iншых   цэнтральных   органаў   кiравання,   а   таксама  грамадскiх
арганiзацый у сферы мiжнацыянальных адносiн, дасягненне аптымальнага
спалучэння  агульнадзяржаўных  iнтарэсаў  i  iнтарэсаў  нацыянальных
меншасцей Рэспублiкi Беларусь.

     2. Савет   у   адпаведнасцi  з  ускладзенымi  на  яго  задачамi
ажыццяўляе:
     садзейнiчанне захаванню  i   развiццю   культуры   нацыянальных
меншасцей  Рэспублiкi  Беларусь,  культурнаму  абмену   памiж   iмi,
усталяванню   на   гэтай  аснове  высокай  культуры  мiжнацыянальных
адносiн;
     вывучэнне i  аналiз  грамадскай  думкi  ў  галiне  нацыянальных
адносiн,  улiк iнтарэсаў i  патрэбнасцей  нацыянальных  меншасцей  у
рабоце органаў дзяржаўнай улады i кiравання;
     садзейнiчанне развiццю i ўмацаванню сувязей Рэспублiкi Беларусь
з дзяржавамi,  якiя з'яўляюцца гiстарычнай радзiмай для нацыянальных
меншасцей   Беларусi,   а   таксама   арганiзацыi   i    правядзенню
мерапрыемстваў мiжнацыянальнага характару.
     Савет можа iнiцыiраваць стварэнне рабочых i экспертных груп для
распрацоўкi   канкрэтных   мерапрыемстваў   i   праграм,  а  таксама
правядзенне сацыялагiчных даследванняў.

     3. Старшынёй   савета   з'яўляецца   Намеснiк  Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь,  якi каардынуе дзейнасць дзяржаўных  органаў  у
сферы нацыянальных меншасцей.

     4. Адказны сакратар  савета  з'яўляецца  работнiк  сакратарыята
Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь.

     5. Членамi савета з'яўляюцца прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры
i друку,  Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi,  Мiнiстэрства  замежных
спраў, Мiнiстэрства па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi,
Мiнiстэрства  эканомiкi, Мiнiстэрства  знешнiх эканамiчных  сувязей,
Мiнiстэрства  ўнутраных  спраў,  Мiнiстэрства  сувязi  i iфарматыкi,
Мiнiстэрства  юстыцыi,  Мiнiстэрства  фiнансаў,  Дзяржаўнага мытнага
камiтэта,  Нацыянальнай  дзяржаўнай  тэлерадыёкампанii, прадстаўнiкi
нацыянальна-культурных грамадскiх аб'яднанняў.

     6. Арганiзоўваюць  работу  савета  яго   старшыня   i   адказны
сакратар.

     7. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi,  але  не
радзей чым раз у чатыры месяцы.

     8. Парадак  дня  пасяджэння   савета   зацвярджаецца   на   яго
пасяджэннi.

     9. На пасяджэннях савета вядуцца партаколы,  у якiх запiсваюцца
змест разглядаемых пытанняў i прынятыя саветам рашэннi.

     10. Пасяджэннi савета праводзiць яго старшыня.

     11. У  пасяджэннях  савета  могуць  удзельнiчаць  з яго дазволу
прадстаўнiкi мiнiстэрстваў,  iншых цэнтральных органаў кiравання,  а
таксама грамадскiх аб'яднанняў, якiя не уваходзяць у склад савета.

     12. Рашэннi савета прымаюцца шляхам апытання i са згоды кожнага
члена савета.

     13. Рашэннi   савета   носяць   рэкамендацыйны   характар   для
цэнтральных органаў кiравання i грамадскiх аб'яднанняў.

                               Дадатак
                               да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
                               Рэспублiкi Беларусь
                               ад 18 студзеня 1995 г. N 29

 СКЛАД КААРДЫНАЦЫЙНАГА САВЕТА ПА СПРАВАХ
 НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАСЦЕЙ ПРЫ КАБIНЕЦЕ МIНIСТРАЎ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
         ___________________________________________________________
         Состав утратил силу постановлением  Кабинета Министров от 4
         сентября 1996 г. N 584


          Русакевiч У.В. - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi
                           Беларусь (старшыня савета)
          Бiлык А.М.     - галоўны спецыялiст сакратарыята
                           Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра
                           Рэспублiкi Беларусь (адказны
                           сакратар савета)
          Бутэвiч А.I.   - Мiнiстр культуры i друку
          Валашчук В.Ц.  - першы намеснiк Мiнiстра сувязi i
                           iнфарматыкi
          Векша С.А.     - першы намеснiк Мiнiстра знешнiх
                           эканамiчных сувязей
          Гавiн Т.Ф.     - старшыня Саюза палякаў Беларусi
          Дарбiнян Л.А.  - старшыня Мiнскага гарадскога
                           армянскага    культурна-асветнiцкага
                           таварыства "Айастан"
          Дзеравяшка А.М. - намеснiк Старшынi Дзяржмытнi
          Iгнат В.Е.      - старшыня абшчыны "Малдова" ў
                            Рэспублiцы Беларусь
          Кiшко Г.А.     - намеснiк Мiнiстра па кiраванню
                           дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi
          Кiшкурна П.П.  - намеснiк загадчыка сакратарыята
                           Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра
                           Рэспублiкi Беларусь
          Левiн Л.М.     - прэзiдэнт беларускага аб'яднання
                           яўрэйскiх арганiзацый i абшчын
          Майснер А.Д.   - старшыня Нямецкага нацыянальна-
                           культурнага таварыства
          Макейчанка Б.А. - намеснiк Мiнiстра эканомiкi
          Мiхайлюк Б.М.   - прэзiдэнт асацыяцыi ўкраiнцаў
                            Беларусi "Ватра"
          Раманчук П.Ф.   - намеснiк Старшынi Дзяржтэлерадыё
          Сасноўскi  А.У. - намеснiк старшынi Мiнскага
                            гарвыканкома
          Сверж А.I.      - намеснiк Мiнiстра фiнансаў
          Стражаў В.I.    - Мiнiстр адукацыi i навукi
          Стэсiк С.I.     - начальнiк упраўлення пашпартна-
                            вiзавай службы МУС
          Сухiнiн  М.М.   - начальнiк  упраўлення па справах
                            грамадскiх арганiзацый Мiнюста
          Тарнаўскайтэ В. - старшыня Рэспублiканскай абшчыны
                            беларускiх лiтоўцаў
          Тэн С.I.       - прэзiдэнт Асацыяцыi карэйцаў Беларусi
          Уласаў Г.I.    - старшыня праўлення Мiнскага гарадскога
                           таварыства рускай культуры "Русь"
          Цыпкала В.В.   - першы намеснiк Мiнiстра замежных спраў
          Шабановiч Б.I. - прэзiдэнт Беларускага аб'яднання
                           татараў-мусульман "Аль-Кiтаб"  





Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок