Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця паліўна-энергетычных комплексаў і падпісанні гэтага Пагаднення

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 мая 2005 г. № 495
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця паліўна-энергетычных комплексаў і падпісанні гэтага Пагаднення

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 18.05.2005 №5/15958
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        16 мая 2005 г. № 495

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI КАЗАХСТАН АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ РАЗВIЦЦЯ
ПАЛIЎНА-ЭНЕРГЕТЫЧНЫХ КОМПЛЕКСАЎ I ПАДПIСАННI
ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Прыняць    прапанову   Мiнiстэрства  эканомiкi,  узгодненую   з
Мiнiстэрствам  фiнансаў, Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам
юстыцыi,  Мiнiстэрствам  энергетыкi, Беларускiм дзяржаўным канцэрнам
па  нафце  i хiмii, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь i Урадам Рэспублiкi Казахстан аб
супрацоўнiцтве  ў  галiне  развiцця  палiўна-энергетычных комплексаў
(прыкладаецца)* i падпiсаннi гэтага Пагаднення.
______________________________
     *Не рассылаецца.

     Зацвердзiць  у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
названага Пагаднення.
     Упаўнаважыць  Першага  намеснiка  Прэм'ер-мiнiстра   Рэспублiкi
Беларусь  Семашку  Уладзiмiра  Iльiча  на правядзенне перагавораў па
праекту  дадзенага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць пры неабходнасцi ў
яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару, i ў
выпадку    дасягнення  дамоўленасцi  ў  межах  зацверджанага   гэтай
пастановай праекта на падпiсанне Пагаднення.
     Прызнаць  страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь  ад 17 снежня 2003 г. № 1641 "Аб правядзеннi перагавораў па
праекту Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь   i   Урадам
Рэспублiкi Казахстан    аб    супрацоўнiцтве   ў   галiне   развiцця
палiўна-энергетычных  комплексаў  i  падпiсаннi  гэтага  Пагаднення"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2003 г., №
142, 5/13541).

Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь                                        У.Семашка


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок