Сумеснае камюнiке аб усталяваннi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Садружнасцю Дамiнiкi

Коммюнике от 09.07.2004г.
Сумеснае камюнiке аб усталяваннi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Садружнасцю Дамiнiкi

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАЛЯВАННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I САДРУЖНАСЦЮ ДАМIНIКI*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 9 лiпеня 2004 г.

     Рэспублiка Беларусь i Садружнасць Дамiнiкi,
     пацвярджаючы ўзаемнае    прызнанне    прынцыпаў   незалежнасцi,
суверэнiтэту,  тэрытарыяльнай  цэласнасцi   i   неўмяшальнiцтва   ва
ўнутраныя справы кожнага з бакоў,
     жадаючы развiваць   двухбаковае   палiтычнае,   эканамiчнае   i
культурнае супрацоўнiцтва,
     пацвярджаючы прыхiльнасць   прынцыпам    Статута    Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый i мiжнароднага права,
     дзейнiчаючы ў адпаведнасцi з палажэннямi Венскай  канвенцыi  аб
дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года i Венскай канвенцыi
аб консульскiх зносiнах ад 24 красавiка 1963 года,
     згадзiлiся ўсталяваць   дыпламатычныя   адносiны  памiж  дзвюма
краiнамi на ўзроўнi паслоў з  даты  падпiсання  дадзенага  Сумеснага
камюнiке.
     У сведчанне  гэтага  нiжэйпадпiсаныя  прадстаўнiкi,  адпаведным
чынам  упаўнаважаныя сваiмi дзяржавамi,  падпiсалi дадзенае Сумеснае
камюнiке ў двух экземплярах на беларускай i англiйскай мовах, прычым
абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.

     Здзейснена ў г.Бруселi 9 лiпеня 2004 года.

Надзвычайны i Паўнамоцны                  Надзвычайны i Паўнамоцны
Пасол Рэспублiкi Беларусь                 Пасол Садружнасцi Дамiнiкi
у Каралеўстве Бельгiя                     ў Каралеўстве Бельгiя
         У.Сянько                                  Дж.Булен


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок