Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах і падпісанні гэтага Пагаднення

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 октября 2004 г. № 1365
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах і падпісанні гэтага Пагаднення

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 05.11.2004 №5/15091
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                   29 кастрычнiка 2004 г. № 1365

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ АЗЕРБАЙДЖАНСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ Ў МЫТНЫХ
СПРАВАХ I ПАДПIСАННI ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Прыняць  прапанову  Дзяржаўнага  мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам   замежных  спраў,  Мiнiстэрствам  юстыцыi  i   iншымi
зацiкаўленымi,  аб  правядзеннi  перагавораў  па  праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Азербайджанскай Рэспублiкi
аб  супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах i падпiсаннi
гэтага Пагаднення.
     Зацвердзiць  у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Азербайджанскай
Рэспублiкi  аб  супрацоўнiцтве  i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах
(прыкладаецца)*.
______________________________
     *Не рассылаецца.

     Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Пугачова
Васiля  Паўлавiча  на  правядзенне  перагавораў па праекту ўказанага
Пагаднення,  дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у ходзе перагавораў
змяненнi  i  дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару, i пры
дасягненнi  дамоўленасцi ў межах праекта Пагаднення, зацверджанага ў
адпаведнасцi  з  часткай  другой дадзенай пастановы, - на падпiсанне
гэтага Пагаднення.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       С.Сiдорскi


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок