Аб унясенні змянення ў Канцэпцыю рэформы агульнаадукацыйнай школы і забеспячэнні сацыяльных гарантый для вучняў першага года навучання 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 395
Аб унясенні змянення ў Канцэпцыю рэформы агульнаадукацыйнай школы і забеспячэнні сацыяльных гарантый для вучняў першага года навучання 

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 13.04.2004 №5/14071
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     8 красавiка 2004 г. № 395

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ Ў КАНЦЭПЦЫЮ РЭФОРМЫ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ
ШКОЛЫ I ЗАБЕСПЯЧЭННI САЦЫЯЛЬНЫХ ГАРАНТЫЙ ДЛЯ ВУЧНЯЎ ПЕРШАГА
ГОДА НАВУЧАННЯ

     У мэтах   удасканалення   нумарацыi  класаў  агульнаадукацыйнай
школы, прывядзення яе ў адпаведнасць з 12-гадовым тэрмiнам навучання
i  захавання  сацыяльных  гарантый для вучняў першага года навучання
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Частку  трэцюю  падраздзела  "Структура  12-гадовай агульнай
адукацыi"    раздзела  "Мадэль  будучай  агульнаадукацыйнай   школы"
Канцэпцыi рэформы  агульнаадукацыйнай  школы,  адобранай  пастановай
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 жнiўня 1996  г.  №  554
"О Концепции   реформы   общеобразовательной   школы   в  Республике
Беларусь" (Собрание  указов  Президента  и  постановлений   Кабинета
Министров Республики Беларусь,  1996 г.,  № 24,  ст.621),   з улiкам
змяненняў  i  дапаўненняў,  адобраных  пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад 5 кастрычнiка 1998 г.   № 1539,  выкласцi ў
наступнай рэдакцыi:
     "Навучанне  па  праграме  першага  класа  можа праходзiць як ва
ўстанове, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, так
i ў дзiцячым садзе".
     2. Забяспечыць  бясплатным  гарачым  харчаваннем  (абед) вучняў
першага   класа  ўстаноў,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй адукацыi,   вучэбна-педагагiчных    комплексаў,    дзiцячых
садоў-школ  (акрамя  вучняў  першага класа,  якiя навучаюцца на базе
дашкольных устаноў).
     3. Мiнiстэрству адукацыi,  Мiнiстэрству фiнансаў,  Мiнiстэрству
аховы  здароўя   прывесцi   свае   нарматыўныя   прававыя   акты   ў
адпаведнасць з дадзенай пастановай.
     4. Дадзеная пастанова ўступае ў дзеянне з 1 верасня 2004 г.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       С.Сiдорскi


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок