Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь групы работнікаў арганізацый Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 августа 2004 г. № 1052
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь групы работнікаў арганізацый Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 06.09.2004 №5/14753
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      31 жнiўня 2004 г. № 1052

АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ГРУПЫ РАБОТНIКАЎ АРГАНIЗАЦЫЙ БЕЛАРУСКАГА
ДЗЯРЖАЎНАГА КАНЦЭРНА ПА НАФЦЕ I ХIМII

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     За шматгадовую плённую працу,  значны асабiсты ўклад у развiццё
нафтахiмiчнага комплексу рэспублiкi ўзнагародзiць Ганаровай граматай
Савета   Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь   наступных    работнiкаў
арганiзацый Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце i xiмii:

Васiленку                 - апаратчыка абсорбцыi цэха сернай кiслаты
Мiхаiла Васiльевiча         № 2 адкрытага акцыянернага таварыства
                            "Гомельскi хiмiчны завод"

Журава                    - аператара кручэння i выцяжкi цэха
Фаiну Iванаўну              гарачай выцяжкi тэкстуравання № 1 завода
                            полiэфiрнай нiцi рэспублiканскага
                            унiтарнага прадпрыемства "Светлагорскае
                            вытворчае аб'яднанне "Хiмвалакно"

Касцюковiча               - слесара-рамонтнiка цэха водазабеспячэння
Уладзiмiра Мiхайлавiча      i каналiзацыi адкрытага акцыянернага
                            таварыства "Белшына"

Кунцэвiча                 - слесара-рамонтнiка адкрытага
Мiкалая Антонавiча          акцыянернага таварыства "Барысаўскi
                            завод пластмасавых вырабаў"

Паклонскую                - лабаранта хiмiчнага аналiзу тампанажнага
Тамару Рыгораўну            ўпраўлення Рэспублiканскага унiтарнага
                            прадпрыемства "Вытворчае аб'яднанне
                            "Беларуснафта"

Пятроўскага               - электраманцёра па рамонту
Уладзiмiра Мiкалаевiча      i абслугоўванню электраабсталявання
                            адкрытага акцыянернага таварыства
                            "Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод"

Садоўскага                - слесара-рамонтнiка адкрытага
Уладзiмiра Уладзiмiравiча   акцыянернага таварыства "Крыён"

Сiдарэнку                 - апаратчыка сiнтэзу цэха
Валянцiна Iосiфавiча        дыметылтэрэфталату завода арганiчнага
                            сiнтэзу адкрытага акцыянернага
                            таварыства "Магiлёўхiмвалакно"

Фiалку                    - апаратчыка цэха № 201 вытворчасцi
Уладзiмiра Пятровiча        манамераў адкрытага акцыянернага
                            таварыства "Палiмiр"

Янушонка                  - аператара тэхналагiчных установак
Мiкалая Уладзiмiравiча      адкрытага акцыянернага таварыства
                            "Нафтан"

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       С.Сiдорскi


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок