Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў, міжнароднага гандлю і культу Аргенцінскай Рэспублікі

Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў, міжнароднага гандлю і культу Аргенцінскай Рэспублікі

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


ПРАТАКОЛ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ,
МIЖНАРОДНАГА ГАНДЛЮ I КУЛЬТУ АРГЕНЦIНСКАЙ РЭСПУБЛIКI*

______________________________
     *Уступiў у сiлу 28 кастрычнiка 2004 г.

     Мiнiстэрства  замежных  спраў  Рэспублiкi  Беларусь, якiя далей
называюцца  Бакамi,  i  Мiнiстэрства  замежных  спраў,  мiжнароднага
гандлю i культу Аргенцiнскай Рэспублiкi,
     натхнёныя  жаданнем  умацоўваць  двухбаковыя  адносiны   шляхам
дыялогу i ўзаемнага супрацоўнiцтва,
     кiруючыся  жаданнем  садзейнiчаць  развiццю  сваiх  адносiн   у
адпаведнасцi  з  мэтамi  i прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый i агульнапрызнанымi нормамi мiжнароднага права,
     перакананыя  ў  тым,  што  дыялог  па двухбаковых i мiжнародных
тэмах,   што  ўяўляюць  узаемны  iнтарэс,  садзейнiчае   найбольшаму
зблiжэнню памiж Рэспублiкай Беларусь i Аргенцiнскай Рэспублiкай,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi праводзяць   кансультацыi   па   пытаннях,  што  датычацца
развiцця  двухбаковага  i  шматбаковага  супрацоўнiцтва  ў   галiнах
палiтыкi,  эканомiкi,  культуры,  навукi,  тэхнiкi  i  гуманiтарнага
супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 2

     Кансультацыi, згаданыя ў  артыкуле  1,  будуць  праводзiцца  на
ўзроўнi  дэлегацый  падчас  сесiй  Генеральнай  Асамблеi Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый. Дата, парадак дня кожнай сустрэчы будзе вызначацца
па ўзаемнай згодзе дыпламатычным шляхам.

                             Артыкул 3

     У межах  сваёй  кампетэнцыi  i сумесна з адпаведнымi ўстановамi
кожнай краiны Бакi будуць  супрацоўнiчаць  з  мэтай  устанаўлення  i
развiцця   непасрэдных   сувязей  памiж  дзяржаўнымi  iнстытутамi  i
арганiзацыямi абедзвюх краiн.

                             Артыкул 4

     Гэты Пратакол уступае ў сiлу з  даты  яго  падпiсання  i  будзе
дзейнiчаць  на  працягу  трох гадоў,  пасля заканчэння якiх ён будзе
аўтаматычна падаўжацца на паслядоўныя  аднагадовыя  перыяды,  пакуль
адзiн  з  Бакоў  па  дыпламатычных  каналах не паведамiць другому аб
сваiм намеры дэнансаваць яго.  У  гэтым  выпадку  дзеянне  Пратакола
спыняецца  праз шэсцьдзесят дзён пасля атрымання другiм Бокам такога
паведамлення.

     Здзейснена ў г.Буэнас-Айрэсе 28 кастрычнiка 2004  года  ў  двух
экземплярах  на  беларускай i iспанскай мовах,  прычым абодва тэксты
маюць аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства замежных спраў       За Мiнiстэрства замежных спраў,
Рэспублiкi Беларусь                  мiжнароднага гандлю i культу
Подпiс                               Аргенцiнскай Рэспублiкi
                                     Подпiс


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок